Відаць, першым з заходнееўрапейскіх пісьменнікаў, хто выкарыстаў гэты выраз, быў франц. драматург Мальер. У камедыі «Школа мужоў» (1661) ёсць гіпербалічнае словазлучэнне tirer sa poudre axmoineaux (літаральна «страляць порахам па вераб’ях»). У такой форме выраз фіксуецца і ў сённяшніх франц. слоўніках, паралельна з tirer aux moineaux («страляць па вераб’ях»). У ням. м. фразеалагізм атрымаў больш ёмісты вобраз.

Страха над галавой.Гл. дах (страха) над галавой.

Страціць галаву.Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву.

Строіць вочкікаму. Паўкалька з руск. м. (строить глазки). Какетліва паглядаць на каго-н. У мяне, браце, дзяўчына ёсць не раўня гэтай Адэлі. Яна мне вочак не строіць, a то не была б яна мая (А. Чарнышэвіч. Засценак Малінаўка).

У руск. м. фразеалагізм ужываецца ў двух варыянтах: делать (строить) глазки. Можна меркаваць, што ён з’яўляецца недакладнай калькай з faire les yeux doux (літаральна «рабіць салодкія вочы»).

Стрыгчы купоны.Паўкалька з франц. м. (coupon couper, літаральна «купоны адразаць, стрыгчы»). Апрача значэння ‘жыць на працэнты з каштоўных папер’, найчасцей абазначае ‘беспадстаўна мець які-н. набытак, грошы, славу і пад.’ Той, хто бессаромна стрыжэ купоны з ганьбавання традыцый, несумненна дыскрэдытуе сваю творчую прафесію і павінен несці за гэта адказнасць (Звязда. 8.09.1986).

Узнік y выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, y якім купон рэалізуе сваё зыходнае значэнне ‘адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх’.

Стрыжка пад адзін грабянец.Уласна бел. Аднолькавая ацэнка каго-, чаго-н., без уліку адрозненняў. Тыпізацыя лягчэй выводзіцца пры характарызаванні з 'явы. Што ж, як гаворыцца, да персаналіяў, то тут са стрыжкай пад адзін грабянец складаней (У. Мехаў. Ва ўсмешцы сандалавай Неферціці).

Утвораны на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма стрыгчы пад адзін грабянец (каго).

Стрымаць <сваё> слова.Гл. трымаць (стрымаць) <сваё> слова.

Стрэляны верабей.Гл. стары верабей.

Стрэляны воўк.Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі вопытны, спрактыкаваны чалавек. Гардзіенка ляжыць на ложку, паклаўшы забінтаваную галаву на рукі, маўчыць і думае сваю думку, Ён моргае мне адным вокам. Маўчы! Гэта стрэляны воўк (С. Александровіч. Далёкія зарніцы).

Склаўся ў выніку кантамінацыі — аб’яднання элементаў двух семантычна тоесных фразеалагізмаў: стрэляны верабей + стары воўк (гл.).

Стрэчны <і> папярэчны.Паўкалька з руск. м. (встречный и поперечный). Ужыв. са значэннямі ‘любы чалавек, які трапіцца’ і ‘няважна які, любы’. Чорным груганнём нізрынуліся гітлераўцы на Доўгі Брод… Стралялі стрэчных і папярэчных — усіх пад парадак, yce перад імі былі вінаватыя… (А. Кандрусевіч. Вайной апаленая памяць). Вольга і без гэтага дагадалася, што да Пытля дайшла тая чутка ці мо праўда, якую яна расказвала стрэчным і папярэчным бабам (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына).

Склаўся, відаць, пад уплывам фразеалагізма першы сустрэчны (стрэчны) (гл.) — калькі з франц. м. Выкарыстаны адзін з яго кампанентаў, a другі — абумоўлены рыфмай.

Сунуць палкі ў колакаму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго.

Сунуць <свой> носкуды, y што. Гл. соваць (сунуць, утыкаць) <свой> нос куды, y што.

Сусветная туга.Калька з ням. м. (Weltschmerz). Крайні песімізм, адчай, расчараванне ў жыдці. Мною валодала не «сусветная туга», a проста жаданне ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім паправіць (К. Крапіва. Ад маленства да сталасці).

Аўтарам гэтага выразу, які набыў крылатасць, з’яўляецца ням. пісьменнік Жан-Поль (Рыхтэр); y творы «Селіна, або Пра неўміручасць душы» (1825) ён ужыў гэтыя словы як перыфразу да «бясконцых людскіх пакут». Спачатку выраз выкарыстоўваўся ў літаратуразнаўстве, калі гаворка ішла пра песімістычны настрой, уласцівы творчасці пісьменнікаў-рамантыкаў канца XVIII — пачатку XIX ст. 3 цягам часу выраз пашырыў сваю дастасавальнасць і атрымаў больш шырокі сэнс — ‘адчай, расчараванне’.

Схаваць канцы ў ваду.Гл. хаваць (схаваць) канцы ў ваду.

Сцежка зарасла (зарастае, зарасце).Паўкалька з руск. м. (тропа заросла). Хто-н. ці што-н. забыты (забыта). Змітрок, глядзі, каб зарасла сцежка да Анэты (В. Гарбацэвіч. Максім Саравітан). Тады Мялешка казаў прамову, абяцаў, што да камісаравай магілы ніколі не зарасце сцежка (А. Асіпенка. Два дні і дзве ночы).

Выраз з верша А. С. Пушкіна «Помнік» (1836), дзе аўтар верыць, што да яго нерукатворнага помніка «не зарастет народная тропа».

Сценка на сценку.Запазыч. з руск. м. Адзін на аднаго групамі (хадзіць, сыходзіцца ў кулачным баі). І ў гэтай цясніне пачалося сапраўднае лядовае пабоішча. Кулачны рускі бой. Сценка на сценку (В. Казько. Бунт незапатрабаванага праху).

Як засведчана ў працы І.М. Снегірова, y кулачным баі байцы размяркоўваліся на два бакі. Спачатку баі пачынала моладзь, пасля жанатыя, нарэшце, баі рабіліся агульнымі — ішлі сценка на сценку.

Сшыта белымі ніткамі.Гл. шыта (сшыта) белымі ніткамі.

Сыграць другую скрыпку.Гл. іграць (сыграць) другую скрыпку.

Сыпаць бісер (перлы) перад свіннямі.Паўкалька з царк. — слав. м. Дарэмна гаварыць пра што-н. ці даказваць таму, хто не здольны або не хоча зразумець што-н. Я ведаў — яны [местачковыя бароны] ненавідзяць новае. Навошта перад свіннямі сыпаць перлы? І ўсё ж я ўстаў і абрушыўся словам на гэту прыбраную зграю памерлых… (У. Караткевіч. Калумбы зямлі беларускай).

Выток фразеалагізма — Евангелле: «Не рассыпайце бісеру вашага перад свіннямі, каб яны не патапталі яго нагамі сваімі» (Матфей, 7, 6).

Сыр-бор.Агульны для бел. і руск. м. Шум, неразбярыха, перапалох. Хто іх, маладых, разбярэ, з-за аднаго позірку могуць такі сыр-бор развесці, a з-за слова — тым болей… (В.Гігевіч. Варыянт).

Паводле паходжання гэта фрагмент прэдыкатыўнага фразеалагізма са структурай сказа сыр-бор разгарэўся з-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго (гл. ніжэй).

Сыр-бор разгарэўсяз-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго. Агульны для бел. і руск. (сыр-бор загорелся) м. Падняўся шум, перапалох, распачалася справа. Вясною эмтээсаўскі аграном прыехаў y «Прамень» абмяркоўваць план сяўбы. Усё ішло добра, a як да пшаніцы дайшлі,— разгарэўся сыр-бор (А. Пальчэўскі. Гаспадары).

Паходзіць з прыказкі Ад іскры сыр-бор загарэўся (яе падаюць У. Даль, М.Міхельсон, Я. Рапановіч; параўн. y С. Максімава: Разгорелся сыр-бор из-за сосенки). Сыр — старажытны кароткі прыметнік y сваёй пачатковай форме (сыр-бор — «сыры бор»).

Сысці са сцэны.Гл. сыходзіць (сысці) са сцэны.

Сыходзіць (сысці) са сцэны.Відаць, калька з англ. м. (quit the stage). Ужыв. са значэннямі ‘пераставаць выконвацца (пра п’есу, драму і пад.)’, ‘траціць сваё значэнне, пераставаць адыгрываць ранейшую ролю’, ‘адыходзіць ад якой-н. дзейнасці’ і ‘пераставаць існаваць, паміраць’. Некаторыя з гэтых п’ес.. заслужана карыстаюцца папулярнасцю ў народзе, і яны не сыходзяць са сцэны тэатраў (А. Макаёнак. Аб некаторых пытаннях беларускай драматургіі). Абломкі эксплуататарскіх класаў.. вымушаны сысці са сцэны, каб назаўсёды адысці ў нябыт (К. Крапіва. Выдатны пісьменнік і чалавек). — Не, проста так са сцэны не сыду! — ганарліва прамовіў услых Гаўрыла (Я. Каршукоў. Тэлевізійная прэм’ера). Чалавек памірае ці сыходзіць са сцэны, a справы яго прадаўжаюць жыць (У. Дамашэвіч. Я шукаю бацьку).

Выраз у яго першым значэнні ўтвораны шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, характэрнага для маўлення акцёраў. Іншыя значэнні склаліся ў выніку паўторнай метафарызацыі зыходнага словазлучэння.

Сыход са сцэны.Агульны для ўсходнесл. м. Адыход ад былой дзейнасці. Мацёры палітычны ігрок трапна выбраў момант для сыходу са сцэны: да ўлады тады ўпершыню прыйшлі правыя на чале з тым жа Вітасам (У. Калеснік. Пасланец Праметэя).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма сыходзіць са сцэны (гл.), адно са значэнняў якога — ‘адыходзіць ад якой-н. дзейнасці’.

Пакульсэрца б’ецца (будзе біцца)<каго>. Калька з франц. м. (tant que le coer me battra, літаральна «пакуль сэрца ў каго-н. б’ец-ца»). Хто-н. жывы, жыве, існуе. Горад і краіна не паміраюць, пакуль б’ецца сэрца хаця аднаго іхняга сына ці дачкі (У. Караткевіч. «Мой ce градок!»).

Узнік y выніку метанімічнага пераносу, заснаванага на сумежнасці з’яў прычынна-выніковага характару.

Сэрца кроіцца ў каго, ад чаго. Уласна бел. Каму-н. нязносна цяжка ад душэўнага болю за што-н., хто-н. моцна перажывае за што-н. Спавілася бацькаўшчына наша страхоццем і жахам навокала. Кроіцца сэрца ад жалю і болю… (Я. Лёсік. Эканамічны заняпад Дзяржавы Расійскай).

Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утварыўся на базе суадноснага дзеяслоўнага кроіць сэрца каму, чыё (гл.).